«Белтэлекам» паспяхова выступіў у галіновых гульнях брэйн-рынг і «Што? Дзе? Калі? »

У мінулыя выхадныя былі вызначаны пераможцы галіновых інтэлектуальных гульняў брэйн-рынг «Эрудыраваны сувязіст" і "Што? Дзе? Калі? ». Каманды філіялаў РУП «Белтэлекам» у чарговы раз выдатна сябе праявілі, прадэманстраваўшы глыбокія веды і эрудыцыю.
Мерапрыемства адкрыў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. Ён павітаў прысутных і пажадаў паспяховых выступаў.
З кожным годам галіновы турнір знаўцаў становіцца ўсё больш папулярным і прыцягвае ўсё больш удзельнікаў. У гэтым годзе сілай інтэлекту памераліся 31 каманда з 15 арганізацый сістэмы Мінсувязі. У фінале сустрэліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі.
Падтрымаць свае каманды прыехалі і кіраўнікі арганізацый сувязі. Бо, як адзначаюць арганізатары, усебаковае развіццё сувязістаў і іх шырокае кола інтарэсаў здольныя пазітыўна ўплываць на працоўную дзейнасць, дазваляючы нестандартна думаць і знаходзіць арыгінальны выхад са складанай сітуацыі.
Прыемна адзначыць, што ў гульні «Брэйн-рынг» усе прызавыя месцы занялі прадстаўнікі «Белтэлекама»! Безумоўную перамогу атрымала каманда «Першае месца» (філіял «МГТС»). Другое месца - у «Каманды сяброў» (Віцебскі філіял), а замкнула тройку лідэраў каманда «Эрудыты» (Мінскі філіял).

Першае месца

Каманда сяброў

Эрудыты

Годна выступіў «Белтэлекам» і ў гульні «Што? Дзе? Калі? ». Другое месца заваявала каманда «Рамонак» (Гомельскі філіял). На трэцяй пазіцыі - «Гексагон» (Брэсцкі філіял).

«Рамонак»

Гексагон

Віншуем нашых калег з паспяховым удзелам у галіновым інтэлектуальным турніры!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-paspyakhova-vystupiu-u-galinovykh-gulnyakh-breyn-ryng-i-shto-dze-kali