«Белтэлекам» адзначаны падзякай адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белтэлекам» атрымала падзяку кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска за значны ўклад ва ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі да новага 2019/2020 навучальнага года.

 

Падзячны ліст быў ўручаны напярэдадні новага навучальнага года на сталічнай канферэнцыі «Актуальныя аспекты развіцця сістэмы адукацыі Цэнтральнага раёна ў сучасных умовах». Удзельнікамі мерапрыемства сталі педагагічныя работнікі Цэнтральнага раёна г. Мінска, прадстаўнікі прадпрыемстваў і раённых грамадскіх арганізацый.

 

На канферэнцыі падвялі вынікі працы за мінулы год, пазначылі далейшыя прыярытэты і перспектывы развіцця. Словы падзякі прагучалі ў адрас прадпрыемстваў, якія аказалі важкую дапамогу пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-adznachany-padzyakay-administracyi-centralnaga-rayona-stalicy