«Белтэлекам» прэзентаваў паслугі на педагагічнай канферэнцыі ў Віцебску

Супрацоўнікі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" узялі ўдзел у канферэнцыі педагагічных работнікаў устаноў адукацыі аддзела па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска.

 

Выставачны стэнд «Белтэлекама» быў разгорнуты ў сярэдняй школе №45. Супрацоўнікі кампаніі прадэманстравалі ўдзельнікам канферэнцыі сучасныя паслугі электрасувязі, зрабіўшы акцэнт на актуальных напярэдадні навучальнага года паслугах «Відэакантроль», «Бацькоўскі кантроль», «Антывірусная абарона» і, вядома, высакахуткасны доступ у сетку Інтэрнэт.

 

Педагагічныя работнікі змаглі даведацца пра характарыстыкі паслуг і тэхнічную магчымасць іх арганізацыі па тым ці іншым адрасе, а таксама пакінуць заяўкі на падключэнне паслуг, якія іх зацікавілі.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-prezentavau-paslugi-na-pedagagichnay-kanferencyi-u-vicebsku