«Белтэлекам» выступіць генеральным партнёрам «Парыматч-Экстралігі»

23 жніўня адбылося падпісанне дамовы паміж Федэрацыяй хакея Беларусі і РУП «Белтэлекам», дзякуючы якому тэлекамунікацыйны аператар зможа трансляваць матчы «Парыматч-Экстралігі» на працягу трох спартыўных сезонаў.

 

У рамках пагаднення «Белтэлекам» атрымаў права трансляцыі 200 матчаў «Парыматч-Экстралігі» у 5-ці камернай здымцы, што дазволіць пашырыць тэлеаўдыторыю нацыянальнага чэмпіянату Беларусі, прапанаваўшы ёй якасны тэлевізійны прадукт. Кампаніі «Белтэлекам» таксама прысвоены статус генеральнага партнёра трансляцый матчаў «Парыматч-Экстралігі».

 

- Кампанія «Белтэлекам» імкнецца да пастаяннага развіцця паслуг для максімальнага задавальнення інтарэсаў сваіх абанентаў, - адзначае генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юры Петручэня. - Супрацоўніцтва з Федэрацыяй хакея Беларусі не толькі зробіць кантэнт тэлебачання ZALA больш разнастайн, але і прыцягне новых гледачоў, якія актыўна сочаць за падзеямі айчыннага спорту. Тэхнічныя магчымасці «Белтэлекама», а таксама інтэрактыўныя функцыі тэлебачання ZALA дазволяць глядзець хакейныя матчы ў высокай якасці і ў зручны для гледачоў час.

 


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-vystupic-generalnym-partnyoram-parymatch-ekstraligi