Падзяліцца меркаваннем аб якасці працы дзяржарганізацый можна на Партале рэйтынгавай ацэнкі

Партал рэйтынгавай ацэнкі (качество-услуг.бел) створаны па замове Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Гэта сучасны інструмент, які прадстаўляе грамадзянам магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання арганізацыямі.

Рэйтынг, які фарміруецца на аснове ацэнак дзяржаўных арганізацый, стварае дадатковы стымул для паляпшэння якасці працы з насельніцтвам і спрыяе развіццю адкрытага дыялогу.

Як фарміруецца рэйтынг арганізацый?

Рэйтынг арганізацый фарміруецца на аснове ацэнак грамадзян, якія атрымалі паслугі ў той ці іншай дзяржаўнай арганізацыі. Доступ да анкеты для ацэнкі прадастаўляецца на партале праз выкарыстанне аднаго з прадугледжаных механізмаў пошуку для выбару неабходнай арганізацыі і націсканне кнопкі «Ацаніць». Для кожнай запоўненай анкеты разлічваецца сярэдняя адзнака па ўсіх, змешчаных у ёй крытэрах. Выніковай ацэнкай арганізацыі з'яўляецца ўсярэдненая адзнака па ўсіх запоўненых анкетах, якія адносяцца да гэтай арганізацыі. У выніку такія ацэнкі фарміруюць рэйтынг арганізацый па якасці абслугоўвання насельніцтва на партале.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануе скарыстацца магчымасцямі Партала рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый.

Даведацца больш аб прызначэнні партала, рэгістрацыі і запаўненні анкеты, а таксама атрымаць адказы на іншыя пытанні можна ў раздзеле «Аб Партале».

Відэаролік пра Партал рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый:

https://www.youtube.com/watch?v=ctWhrwg0vHM


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/padzyalicca-merkavannem-ab-yakasci-pracy-dzyarzharganizacyy-mozhna-na-partale-reytyngavay