Правядзенне прамой тэлефоннай лініі ў філіяле "МГТС"
Паведамляем, што ў сераду, 12 чэрвеня, з 10.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з намеснікам дырэктара па продажах і абслугоўванні кліентаў філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» Трыпуцень Таццянай Пятроўнай.
У гэты дзень па тэлефоне (017) 256-20-90 можна будзе задаць пытанні, якія датычацца аказання паслуг, укаранення новых інфармацыйных паслуг, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам".
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян, пры звароце на "прамую тэлефонную лінію» неабходна ўказваць прозвішча, імя і імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і / ці працы / вучобы.