Школа і Белтэлекам - АДЗІНЫЯ !!!

Хвалююцца мама, і тата, і я,

Увесь вечар хвалюецца наша сям'я.

Даўно ўсё гатова - і форма, і бант.

І кветкавы цуд аздабляе сервант ... (В. Кадран)

 

Першае верасня - святочная атмасфера лунае па ўсёй нашай краіне. У гэты дзень паўсюдна праводзяцца ўрачыстыя лінейкі, дзе асаблівая ўвага надаецца першакласнікам. А для першакласнікаў - першы званок - гэта доўгачаканы дзень, гэта пачатак новага жыцця.

Гісторыя 1 верасня!

Дзень ведаў, як і многія іншыя святы, мае сваю гісторыю, пачатак якой пазначаны 1492 годам. Менавіта ў 1492 годзе Іван III выдаў указ аб святкаванні пачатаку Новага года 1 верасня. Наступнай значнай датай у гісторыі свята стаў 1700 год. У гэтым годзе Пётр I перанёс святкаванне Новага года на 1 студзеня, пасля чаго на 300 гадоў была забытая дата 1 верасня. Але час прайшоў, і дзень 1 верасня зноў стаў пачаткам, але толькі не новага каляндарнага, а навучальнага года. Гэта падзея датуецца 1984 годам, калі быў выдадзены ў СССР указ аб прызнанні 1 верасня афіцыйным святам - Днём Ведаў.

 

Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні новага навучальнага года праводзіць школьныя кірмашы, дзе ў адным месцы можна набыць усё школьныя тавары ад ручкі з лінейкай ... да прыгожай і сучаснай школьнай вопраткі.

 

Не прапускаюць такія мерапрыемствы і супрацоўнікі Ваўкавыскага занальнага вузла электрасувязі. Выставачны павільён з лагатыпам «Белтэлекам» быў разгорнуты ў цэнтры кірмашу, так бы мовіць ў самым яго «сэрцы». Дэманстрацыя і продаж сучасных паслуг электрасувязі, а напярэдадні навучальнага года асаблівы акцэнт быў зроблены на паслугі: «Бацькоўскі кантроль», «Антывірусная абарона» і, вядома, высакахуткасны доступ у інтэрнэт ад кампаніі «Белтэлекам».

 

Ўсмешка, сонца, добры настрой, прафесіяналізм нашых супрацоўнікаў - усё гэта як магія кружыла каля нашага павільёна. І як вынік - задаволеныя наведвальнікі кірмашу і станоўчы імідж кампаніі.

 

Заўсёды на сувязі са светам! - на сувязі з «Белтэлекам»!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/grodno/shkola-i-beltelekam-adzinyya