У SMART ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

Паважаныя абаненты!

 

У базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалася тэставая трансляцыя тэлеканалаў “Дикий»,  «Феникс плюс Кино», «Synergy-TV», «Наша тема» і «КиноСат».

 

Жадаем прыемнага прагляду!

 

«Дикий»  

 Канал прадстаўляе паляванне і рыбалку як захапленне і яркі спосаб жыцця, які аднаўляе сувязь чалавека з дзікай прыродай. Невычэрпная разнастайнасць відаў палявання і рыбалкі, унікальныя здымкі ў самых прыгожых і папулярных паляўнічых і рыбалоўных месцах па ўсім свеце, тэставанне прылад і зброі, рыбалоўна-паляўнічая кулінарыя і г.д. - усё гэта робіць тэлеканал цікавым як для вопытных рыбаловаў і паляўнічых, так і для пачаткоўцаў.

 

«Феникс плюс Кино»

 Гэта высокарэйтынгавыя шматсерыйныя фільмы і серыялы, прызначаныя для прайм-тайма вядучых расійскіх тэлеканалаў. Канал прапануе ўсю разнастайнасць жанраў - ад баевікоў і дэтэктываў да гістарычных і сучасных меладрам.

 

«Synergy-TV»

 Першы расейскі тэлеканал бізнес-адукацыі ад прафесіяналаў. Сярод галоўных мэтаў - зрабіць веды аб тым, як стаць больш эфектыўным, разумнейшым і багацейшым, даступнымі! Стваральнікі канала сабралі самых аўтарытэтных бізнес-спікераў Расіі і свету, каб яны сталі Вашымі праваднікамі ў лепшае жыццё!

 

«Наша тема»

 Тэлеканал з загадкавай рускай душой і сібірскім характарам.

 Мэта канала - расказаць аб падарожжах па Сібіры, турыстычных маршрутах, аб жыцці і выжыванні ў тайзе, пра цікавых людзей, культуру і традыцыі мясцовых народаў. Акрамя таго, гледачы пазнаюць сакрэты і хітрасці такіх традыцыйных заняткаў, як рыбалка і паляванне, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай жыцця ў Сібіры.

 

«КиноСат»

 КиноСат - спалучэнне прэм'ер кінапракату і культавых фільмаў, якія атрымалі прызнанне гледачоў. На канале прадстаўлены ўсе жанры ад анімацыі і мелодраммы да баевікоў і трылераў вядомых кінастудый Warner Brothers, Miramax Films, Сanal +, Fox Searchlight, Weinstein Company, Lionsgate, Lakeshore Entertainment, EuropaCorp, Paramount Pictures, ПЦ «Парадыз». Канал прапануе штотыднёвыя прэм'еры апошніх навінак сусветнага кінематографа, тэматычнае праграмаванне па пятніцах, святочных і выхадных днях з улікам розных часавых паясоў Расіі.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-smart-zala-zyavilisya-novyya-telekanaly