Кампанія «Белтэлекам» інфармуе аб выключэнні тэлефонных нумароў, якія прадстаўляюцца па медных лініях

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады кампаніяй «Белтэлекам» праводзіцца мадэрнізацыя / рэканструкцыя тэлефоннай сеткі з заменай медных ліній сувязі на валаконна-аптычныя і пераключэнне абаненцкіх нумароў на нумары мультысэрвіснай платформы (IMS) па тэхналогіі GPON ( пасіўныя аптычныя сеткі).

 

Тэхналогія GPON дазваляе прадастаўляць паслугі сеткі перадачы дадзеных на высокім узроўні, забяспечыць гэтымі паслугамі людзей, якія раней не маглі падключыцца з-за адсутнасці тэхнічнай магчымасці.

 

Абанентам, фізічным асобам, якія маюць тэхнічную магчымасць падключэння да сеткі IMS па тэхналогіі GPON і адмовіліся пераключыцца на новую тэхналогію паэтапна адбываецца выключэнне паслуг сувязі. Гэта звязана з неабходнасцю вызвалення абаненцкай ёмістасці маральна састарэлага абсталявання электронных АТС (аўтаматычная станцыя). Абсталяванне будзе выведзена з эксплуатацыі і дэмантавана ў 2019 годзе.

 

Для вышэйназванай катэгорыі абанентаў прадугледжана магчымасць бясплатна ўсталяваць тэлефон па тэхналогіі GPON пасля прымусовага выключэння, у выпадку калі абанент прадаставіць дакумент, яки пацвярджае немагчымасць знаходжання ў перыяд мадэрнізацыі сеткі па месцы ўстаноўкі тэлефона (лячэнне ў бальніцы, камандзіроўка і інш.).

 

Праверыць тэхнічную магчымасць падключэння па тэхналогіі GPON можна на сайце www.byfly.by ў раздзеле XPON перайшоўшы па спасылцы  http://byfly.by/gPON-spisok-domov

 

31 мая адбылося адключэнне абанентаў, чые паслугі працавалі па медных лініях сувязі.

 

Абаненты г. Мінска ў зоне дзеяння АТС-230 (вул. Стаханаўская, 25), АТС-341 (вул. Убарэвіча, 8), АТС-251 (вул. Берута, 5), АТС-267 (пр. Незалежнасці, 129 корп .1), АТС-271 (пр. Газеты «Звязда», 33), АТС-274 (вул. Ясеніна, 68), АТС-2193 (вул. Філімонава, 47а) былі апавешчаныя аб адключэнні паслуг, якія прадстаўляюцца па медных лініях сувязі , шляхам тэлефоннай празвонкі, адпраўкай апавяшчэнняў простым лістом і лістом з паведамленнем паўторна за 1 месяц да выключэння паслуг сувязі.

 

Прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці, просім паставіцца з разуменнем і садзейнічаць прадстаўнікам РУП «Белтэлекам».

 

Заяўку на падключэнне паслуг таксама можна пакінуць на сайтах:  www.beltelecom.bywww.zala.bywww.byfly.bywww.yasna.by.

Паведамляем, што для зручнасці абанентаў Белтэлекам ўжо зараз даступны дадатак «Мой Белтэлекам», які можна спампаваць у App Store або Google Play. Дадатак дазваляе: сачыць за балансам, мяняць тарыфныя планы самастойна, пакідаць заяўкі на падключэнне паслуг.

 

Дадатковую інфармацыю можна ўдакладніць па тэлефоне 123, званок з гарадскога і мабільнага тэлефонаў - бясплатны, рэжым працы тэлефоннага цэнтра абслугоўвання кліентаў - 24 гадзіны 7 дзён у тыдзень.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mgts/kampaniya-beltelekam-infarmue-ab-vyklyuchenni-telefonnykh-numarou-yakiya