Турпраграмаа работнікаў РУП «Белтэлекам»- 2019

31 ліпеня - 1 жніўня 2019 года на базе ТАК «Высокі бераг» (Стаўбцоўскі р-н, Мінскай вобл.) прайшла Рэспубліканская турыстычная праграма работнікаў РУП «Белтэлекам»- 2019.
У турпраграме прыняло ўдзел больш за 90 чалавек з усіх падраздзяленняў і філіялаў прадпрыемства. У ходзе насычанай праграмы сумаваць не давялося нікому. Кожны ўдзельнік мог рэалізаваць сябе ў спартыўных конкурсах.
Спаборніцтвы прайшлі па наступных відах:
-веласпорт (крос-кантры);
-спартыўнае арыентаванне;
-тэхніка воднага турызму;
-тэхніка пешаходнага турызму;
-фігурная язда на ровары.
У спаборніцтвах па тэхніцы пешаходнага турызму праходжанне дыстанцыі праходзіла камандна. Ад кожнага філіяла выступала пара – мужчына і жанчына. Лепшы вынік паказала пара з Віцебскага філіяла (Сафонава Вольга і Фадзееў Дзяніс).
У тэхніцы воднага турызму каманда Віцебскага філіяла ў складзе - Глінскі Аляксандр і Таццяна Глінская, заняла трэцяе месца.
У спаборніцтвах па фігурнай яздзе на ровары ў Віцебскага філіяла ганаровае 1 месца. Прадстаўнік каманды, Хаванскі Сяргей у гэтым відзе сярод мужчын заняў першае месца. Сярод жанчын Хуснутдинова Ірына стала трэцяй.
У спаборніцтвах па веласпорце ў Віцебскай каманды ганаровае 2-ое месца. Сярод мужчын перамогу атрымаў наш удзельнік -Сяргей Хаванскі.
Каманда Віцебскага філіяла ў гэтым годзе апынулася лепшай з лепшых, другое агульнакаманднае месца ў каманды Мінскага філіяла, трэцімі ў гэтым годзе сталі мінчукі - каманда філіяла «МГТС».
Віншуем!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/turpragramaa-rabotnikau-rup-beltelekam-2019