«Белтэлекам» нагадвае аб правілах інфармацыйнай бяспекі
Паважаныя абаненты!
РУП «Белтэлекам» нагадвае аб правілах інфармацыйнай бяспекі і патэнцыйных пагрозах у кіберпрасторы.
Каб не стаць ахвярай кіберзлачынцы, неабходна прытрымлівацца простых правілаў.
1. Надзейныя паролі
Стварайце персанальныя (ўнікальныя) паролі да розных сэрвісаў. Выкарыстоўвайце складаныя паролі: мінімум 10 знакаў, адначасова лічбы, малыя і вялікія знакі і інш. Давярайце толькі правераным менеджэрам пароляў.
2. Бяспечны Wi-Fi
Адключайце агульны доступ да сваёй кропкі Wi-Fi, нават калі ў Вас безлімітны інтэрнэт. Выкарыстоўвайце надзейны (гл. вышэй) пароль для доступу да Вашай сеткі Wi-Fi. Дэактывуйце аўтаматычнае падключэнне сваіх прылад да адкрытых кропак Wi-Fi.
3. Правераныя браўзэры і сайты
Выкарыстоўвайце спецыяльнае праграмнае забеспячэнне (антывірус, пашырэнне для браўзэра), каб пазбегнуць наведвання сумніўных сайтаў.
4. Бяспека электроннай пошты
Падключыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Выкарыстоўвайце СПАМ-фільтры.
5. Выкарыстанне дадаткаў, сацсетак і мессенджэраў
Ўстанаўлівайце дадаткі толькі з PlayMarket, AppStore або з вартых даверу крыніц. Звяртайце ўвагу, да якіх функцый гаджэта дадатак запытвае доступ. Абменьвайцеся паведамленнямі ў сацсетках і месенджэраў толькі цалкам пераканаўшыся ў асобе суразмоўцы, не рэагуючы на сумнеўныя просьбы і прапановы.
6. Абарона дадзеных банкаўскай карткі
Захоўваеце ў таямніцы пін-код карты. Аформіце асобную карту для онлайн-пакупак. Прыкрывайце далонню клавіятуру пры ўводзе пін-кода.
Кампанія «Белтэлекам» таксама прапануе сучасныя інструменты для бяспечнай працы ў інтэрнэце: паслугу кантэкстнай фільтрацыі «Бацькоўскі кантроль» , антывірусную ахову на ўмовах падпіскі (праграмныя прадукты ЗАТ «Лабараторыя Касперскага» або ESET).