Адміністрацыйныя працэдуры для фізічных асоб

Асноўныя прынцыпы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур утрымліваюцца ў Законе Рэспублікі Беларусь № 433-3 ад 28.10.2008 г. «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзянн (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года №200)

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 24.09.2021 г. № 548)

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца РУП «Белтэлекам» у адносінах да фізічных асоб
Найменне адміністрацыйнай працэдуры

Афармленне (рэгістрацыя пры першым звароце) льгот грамадзянам па аплаце за карыстанне кватэрным тэлефонам

Дакументы і (або) звесткі, якія падаюцца пры звароце*

Заява
Пашпарт – для грамадзян РБ
Від на жыхарства ў РБ – для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства
Дакумент, які пацвярджае права на льготы

Памер платы, якая бярэцца пры здзяйсненні адміністрацыйнай працэдуры бясплатна

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

у дзень падачы заявы
Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння), якія выдаюцца (прымаюцца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры у адпаведнасці з дагаворам
Куды неабходна звярнуцца у службы продажу, якія прадастаўляюць паслугу «ўстаноўка тэлефона»

Заўвага: Пералік катэгорый грамадзян, якія маюць права на льготы за карыстанне кватэрным тэлефонам (артыкул 18 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян»)
1. Права на бясплатнае карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных размоў) маюць Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы.
2. Права на 50-працэнтную скідку з платы за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных тэлефонных размоў) маюць:
2.1. Героі Сацыялістычнай Працы (акрамя названых у пункце 1 гэтага артыкула), поўныя кавалеры ордэна Працоўнай Славы;
2.2. удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;
2.3. інваліды вайны;
2.4. асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943–1945 гадах;
2.5. асобы, узнагароджаныя ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
2.6. асобы, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абаронных збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгункі і аўтамабільных дарог;
2.7. члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;
2.8. асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаныя медалём "За абарону Ленінграда", і асобы, узнагароджаныя знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда";
2.9. непрацуючыя грамадзяне з ліку ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, з прычыны алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, членашкодніцтва;
2.10. інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або вынікамі ваенных дзеянняў, якія дасягнулі ўзросту, што дае ім права на пенсію па ўзросце на агульных падставах.
3.Працягласць тэлефонных размоў, якія прадастаўляюцца бясплатна або з 50-працэнтнай зніжкай у адпаведнасці з пунктамі 1 і 2 наступнага артыкула, вызначаецца Урадам Рэспблікі Беларусь. 

Анкета аб эфектыўнасці аказання адміністрацыйных працэдур


Source URL: https://beltelecom.by/administrativnye-procedury-dlya-fizicheskih-lic