Wi-Fi
Што такое Wi-Fi?
Wi-Fi - гэта сучасная бесправадная тэхналогія злучэння камп'юутараў у сетку або падключэння іх да інтэрнэту.
Абрэвіятура Wi-Fi паходзіць ад ангельскага «Wireless Fidelity», што азначае «бесправадная дакладнасць». Гэта назва была дадзена тэхналогіі бесправадной перадачы даных па аналогіі з даўно ўвайшоўшым ва ўжытак тэрмінам Hi-Fi (High Fidelity). У адрозненне ад звыклых кабельных сетак, у бесправадных лакальных сетках WLAN (абрэвіятура ад Wireless Local Area Network) для перадачы даных выкарыстоўваюцца высокачастотныя радыёхвалі. Сямейства стандартаў IEEE 802.11, што і ўяўляе Wi-Fi, уключае ў сябе некалькі варыянтаў - 802.11а, 802.11b і 802.11g, кожны з якіх адрозніваецца хуткасцю перадачы даных.
З гісторыі Wi-Fi
Гісторыя Wi-Fi бярэ свой пачатак з канца 90-х. У 1999 годзе была завершана распрацоўка стандарту 802.11b, а ў 2000 годзе сталі з'яўляцца першыя прылады для бесправадной сувязі. Wi-Fi задумваўся як альтэрнатыва карпаратыўным кабельным сеткам - больш простая і эканамічная па выдатках тэхналогія, паколькі не патрабуе пракладкі кабеля, але не менш эфектыўная. Але магчымасці Wi-Fi значна шырэй, чым простае аб'яднанне ў сетку карпаратыўных карыстальнікаў. Таму са з'яўленнем прылад, якія падтрымліваюць гэтую тэхналогію, з'явіліся і кропкі хуткага доступу (ці «хот-споты») у грамадскіх месцах - аэрапортах, гасцініцах, кафэ і рэстаранах, адкрываючы тым самым для карыстальнікаў новыя магчымасці: доступ у Інтэрнэт без прывязкі да фіксаванага працоўнага месца.
З дапамогай тэхналогіі Wi-Fi вы можаце карыстацца Інтэрнетам сапраўды гэтак жа, як калі б падключаліся з дапамогай выдзеленай лініі. Адзінае адрозненне - зараз вы не прывязаны да фіксаванага працоўнага месца, а можаце свабодна перамяшчацца, не перарываючы працу ў Інтэрнэце.
Тарыфы на паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) | ||
Дзейнiчаюць з 1 лiпеня 2024 года | ||
№ п/п | Найменне паслугі | Тарыф з улікам падатку на даданую вартасць, рублёў |
1
|
Прадастаўленне доступу ў сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi з выкарыстаннем перадаплачаных карт наміналам: | |
1.1
|
60 хвілін | 1,30 |
1.2
|
180 хвілін | 1,96 |
1.3
|
600 хвілін | 2,70 |
1.4
|
1 суткі | 3,14 |
1.5
|
3 сутак | 4,10 |
1.6
|
5 сутак | 5,70 |
1
|
Тарыфныя планы нелімітаванага доступу ў сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi, у месяц: | |
1.1
|
"Свабодны Wi-Fi" | 6,30 |
2
|
Тарыфныя планы доступу ў сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi з улікам перадаплочанага трафіка: | |
2.1
|
"Мой Wi-Fi 1,5" (аб'ём уключанага трафіка 1536 Мбайт), у месяц | 3,60 |
2.1.1
|
за кожны 1 Мбайт звыш улічанага ў тарыфным плане | 0,00160 |
2.2
|
"Мой Wi-Fi 3" (аб'ём уключанага трафіка 3072 Мбайт), у месяц | 4,20 |
2.2.1
|
за кожны 1 Мбайт звыш улічанага ў тарыфным плане | 0,00160 |
2.3
|
"Мой Wi-Fi 6" (аб'ём уключанага трафіка 6144 Мбайт), у месяц | 5,30 |
2.3.1
|
за кожны 1 Мбайт звыш улічанага ў тарыфным плане | 0,00100 |
2.4
|
"Папаўняемая карта Wi-Fi", за 1 Мбайт спажываемага трафіка | 0,00100 |