«Белтэлекам» акунуўся ў падзеі «Вішнёвага фестывалю»

23-27 ліпеня вішнёвая сталіца Беларусі, горад Глыбокае, гасцінна прымала гасцей. Ужо сёмы раз тут прайшоў «Вішнёвы фестываль», які аб"яднаў не толькі мясцовых жыхароў, але і прадстаўнікоў Грузіі, Польшчы, Францыі, Латвіі, Літвы, Украіны, Расіі і Малдовы.

Пяць дзён горад жыў у рытме вішнёвага настрою. Атмасферу свята патрымала і кампанія «Белтэлекам». Нашы калегі з Глыбоцкага ЗУЭС Віцебскага філіяла знаходзіліся ў цэнтры падзей, запрашаючы гараджан і гасцей фестывалю прыняць удзел у розных актыўнасцях і, вядома, атрымаць сувеніры ад кампаніі «Белтэлекам».

Сёння «Белтэлекам» прапануе шырокі пералік сучасных тэлекамунікацыйных паслуг. Карыстаюцца папулярнасцю пакеты паслуг «ЯСНА», якія падаюцца па сетцы GPON і ўключаюць доступ у інтэрнэт, безлімітную тэлефанію ў сетцы «Белтэлекам» з паслугай CLIP, а таксама тэлебачанне ZALA па тэхналогіях IPTV або SMART. У лінейцы ёсць высакахуткасныя «ЯСНА 100», «ЯСНА 100 SMART» і «ЯСНА 200», запатрабаваныя пакеты «ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы SMART» з бонусамі гульні World of Tanks. Некаторыя прапановы дапоўнены доступам да грамадскіх кропках Wi-Fi РУП «Белтэлекам», эфірным тэлебачаннем або паслугай «Разумны дом». Усе зацікаўленыя маглі атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў, даведацца пра новыя паслугі і прапановы кампаніі.

Насычаная праграма свята ўключала спартыўныя спаборніцтвы, пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу "Райскі сад-2019», этна-вечарыны, конкурсы, канцэрты. Кульмінацыяй стала святочнае шэсце з удзелам Вішнёвы Каралевы. Творчыя калектывы з розных краін здзіўлялі гасцей гарэзлівымі танцамі і песнямі. Свае унікальныя вырабы прадставілі народныя майстры, працавалі шматлікія гандлёвыя рады і падворкі.

У Дні спорту і здаровага ладу жыцця, якія прайшлі ў рамках фестывалю, супрацоўнікі Глыбоцкага ЗУЭС разам з сем"ямі выйшлі на старт конкурсу «Мама, тата, я - футбольная сям"я» і змагаліся за перамогу ў складзе дзіцячых і дарослых футбольных каманд.

Фестываль быў напоўнены самымі пазітыўнымі эмоцыямі і, пацвярджаючы сваю назву, падарыў усім выдатнае летні настрой!


Источник: http://beltelecom.by/news/main/beltelekam-akunuusya-u-padzei-vishnyovaga-festyvalyu