Змены ў напаўненні пакетаў ZALA IPTV

Паважаныя абаненты!

З 29 ліпеня 2019 года ў базавым і пашыраных пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA пачынаецца тэставая трансляцыя тэлеканалаў «Дикий», «Феникс плюс Кино», «Synergy-TV», «Наша тема» і «КиноСат».

Таксама інфармуем аб спыненні вяшчання ў ZALA IPTV тэставых тэлеканалаў «Дорама», «Бокс», «Матор ТВ», «Точка отрыва» і «Первый музыкальный» .

«Дикий»

Канал прадстащляе паляванне і рыбалку як захапленне і яркі спосаб жыцця, які аднаўляе сувязь чалавека з дзікай прыродай. Невычэрпная разнастайнасць відаў палявання і рыбалкі, унікальныя здымкі ў самых прыгожых і папулярных паляўнічых і рыбалоўных месцах па ўсім свеце, тэставанне прылад і зброі, рыбалоўна-паляўнічая кулінарыя і г.д. - усё гэта робіць тэлеканал цікавым як для вопытных рыбаловаў і паляўнічых, так і для пачаткоўцаў.

«Феникс плюс Кино»

«Феникс плюс кино» - гэта высокарэйтынгавыя шматсерыйныя фільмы і серыялы, прызначаныя для прайм-тайма вядучых расійскіх тэлеканалаў. Канал прапануе ўсю разнастайнасць жанраў - ад баевікоў і дэтэктываў да гістарычных і сучасных меладрам.

«Synergy-TV»

Першы расейскі тэлеканал бізнес-адукацыі ад прафесіяналаў. Сярод галоўных мэтаў - зрабіць веды пра тое, як стаць больш эфектыўным, разумнейшым і багацейшым, даступнымі! Стваральнікі канала сабралі самых аўтарытэтных бізнес-спікераў Расіі і свету, каб яны сталі Вашымі праваднікамі ў лепшае жыцьцё!

«Наша тема»

Тэлеканал з загадкавай рускай душой і сібірскім характарам. Мэта канала - расказаць аб падарожжах па Сібіры, турыстычных маршрутах, жыцці і выжыванні ў тайзе, пра цікавых людзей, культуру і традыцыі мясцовых народаў. Акрамя таго, гледачы пазнаюць сакрэты і хітрасці такіх традыцыйных заняткаў, як рыбалка і паляванне, якія з"яўляюцца неад"емнай часткай жыцця ў Сібіры.

«КиноСат»

КиноСат - спалучэнне прэм"ер кінапракату і культавых фільмаў, якія атрымалі прызнанне гледачоў. На канале прадстаўлены ўсе жанры ад анімацыі і меладрамы да баевікоў і трылераў вядомых кінастудый Warner Brothers, Miramax Films, Сanal +, Fox Searchlight, Weinstein Company, Lionsgate, Lakeshore Entertainment, EuropaCorp, Paramount Pictures, ПЦ «Парадиз». Канал прапануе штотыднёвыя прэм"еры апошніх навінак сусветнага кінематографа, тэматычнае праграмаванне па пятніцах, святочных і выхадных днях з улікам розных часавых паясоў Расіі.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/zmeny-u-napaunenni-paketau-zala-iptv-0