Запрашаем на экскурсіі ў Гісторыка-інфармацыйны цэнтр сувязі

Навучальны год застаўся ў мінулым. У разгары доўгачаканыя вакацыі. Вы задумваецеся, як правесці летнія канікулы цікава і пазнавальна? Прыходзьце на экскурсіі ў Гісторыка-інфармацыйны цэнтр РУП «Белтэлекам»!

 

У сучасных інтэр'ерах Гісторыка-інфармацыйнага цэнтра прадстаўлена найцікавейшая экспазіцыя, якая адлюстроўвае знамянальныя вехі развіцця сувязі і ў нашай краіне, і ў свеце. Выставачныя залы распавядаюць наведвальнікам пра гісторыю паштовай, тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі, радыёсувязі і тэлебачання, сотавай і спадарожнікавай сувязі і інш. Асобнае месца займае Алея Герояў, якая распавядае пра подзвіг сувязістаў ў гады вайны.

Разам з экскурсаводам вы ўспомніце пра зараджэнне пісьменства і першыя спосабы перадачы інфармацыі, даведаецеся пра навукоўцаў, без работ і адкрыццяў якіх немагчыма ўявіць сучасную галіну сувязі.

 

Цэнтр налічвае звыш 5000 дакументальных фондаў, каля 1000 экспанатаў, сярод якіх ёсць датаваныя 1800-мі гадамі. У ліку рарытэтаў - званочак фурмана, тэлеграфныя апараты Морзэ і Бадо, тэлефонныя апараты розных гадоў выпуску, першыя радыёпрыёмнікі, радыёлы, тэлевізары і многае іншае.

 

Экспанаты Гісторыка-інфармацыйнага цэнтра выклікаюць непадробную цікавасць ва ўсіх наведвальнікаў. Тут можна патэлефанаваць з дзеючай тэлефоннай будкі за 2 савецкія капейкі, пачуць голас легендарнага дыктара Левітана, праслухаць пласцінку на радыёлы. Моладзь зможа параўнаць модныя гаджэты з дыскавым нумаранабіральнікам старэнькага таксафона. Малышам мы прапануем ў даступнай для іх форме здзейсніць экскурс у гісторыю галіны сувязі. А старэйшыя школьнікі змогуць атрымаць новыя веды, напрыклад, пазнаёмяцца з развіццём правадной сувязі ў свеце, біяграфіямі вучоных-фізікаў.

 

Гісторыка-інфармацыйны цэнтр сувязі знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 123. Наведванні ажыццяўляюцца па папярэднім запісе.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/zaprashaem-na-ekskursii-u-gistoryka-infarmacyyny-centr-suvyazi