Гісторыя
З набыццём незалежнасці ў Беларусі з’явілася і новая адміністрацыя сувязі, а беларускія сувязісты ўключыліся ў міжнародны працэс па аказанні тэлекамунікацыйных паслуг.
Першым крокам да ўдзелу ў адзіным міжнародным тэхналагічным працэсе стала ўвядзенне міжнароднага тэлефоннага кода 375. Адпаведнае рашэнне было прынята групай стандартызацыі Міжнароднага камітэта электрасувязі 5 снежня 1994 года. Упершыню код быў задзейнічаны 16 красавіка 1995 года.
Для вядзення бізнесу з міжнароднымі аператарамі сувязі быў створаны «Цэнтр кіравання сеткамі сувязі і міжнародных разлікаў». Менавіта ён выконваў функцыю аператыўнага кіравання патокамі выходнага і ўваходнага міжнароднага тэлефоннага трафіка, а таксама кіраванне структурай міжнародных сувязей.
«Цэнтр кіравання сеткамі сувязі і міжнародных разлікаў» стаў папярэднікам кампаніі «Белтэлекам».
3 ліпеня 1995 года 9 філіялаў, што ўваходзяць у Рэспубліканскае аб’яднанне «Белтэлекам», набылі адзіны цэнтр у Мінску. Гэта дазволіла аптымізаваць падыходы ў развіцці тэлекамунікацыйных тэхналогій і паслуг, вядзенні ўліку, статыстыцы і планаванні, а таксама рэалізацыі адзінай тэхнічнай і тарыфнай палітыкі на ўсёй тэрыторыі краіны. Такім чынам, усе прадпрыемствы электрасувязі Беларусі аб’ядналіся ў адну кампанію.
У 2004 годзе Рэспубліканскае дзяржаўнае аб’яднанне «Белтэлекам» было пераўтворана ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі (загад Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ад 07.07.2004 г. № 189).
Сення кампанія «Белтэлекам» уключае 9 філіялаў і 3 вытворчасці ў складзе галаўнога структурнага падраздзялення прадпрыемства. Філіялы прадстаўляюць кожную з абласцей Беларусі і Мінск.