Шайбакаў
Вадзім Уладзіміравіч

Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях

Нарадзіўся ў 1976 г. у Магдэбургу (Германія). Скончыў Вышэйшы каледж сувязі у 1999 г., у 2011-м атрымаў дыплом Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Прафесійны шлях пачаў у 1999 г. з пасады інжынера электрасувязі ў філіяле «Міжгародняя сувязь». У 2001-2014 гг. прайшоў прафесійны шлях ад вядучага інжынера да начальніка тэхнічнага ўпраўлення, затым упраўлення развіцця і стратэгічнага планавання РУП «Белтэлекам». У 2014 г. заняў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам».

Ажыццяўляе адзіную тэхнічную палітыку па комплексным развіцці сродкаў сувязі з мэтай стварэння арганізацыйна-тэхнічнага адзінства ў іх функцыянаванні. Вядзе пытанні развіцця першаснай сеткі і другаснай тэлефоннай сеткі і сеткі перадачы даных, экспертызы праектаў, аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, пытанні ў галіне інфармацыйных тэхналогій, распрацоўкі праграм мадэрнізацыі, эксплуатацыі міжнароднай, міжгародняй, мясцовай тэлефоннай, дакументальнай сувязі, сеткі перадачы даных. Кантралюе якасць прадастаўлення паслуг электрасувязі.