Сёння генеральны дырэктар Аляксей Івашкін і намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Андрэй Жаркевіч наведалі Брэсцкі філіял.
У рамках візіту адбылася сустрэча з працоўным калектывам, госці наведалі гісторыка-інфармацыйны цэнтр, азнаёміліся з экспазіцыяй музея.Не застаўся па-за ўвагай і абноўлены сэрвісны цэнтр на Савецкай 33. Аляксей Івашкін і Андрэй Жаркевіч азнаёміліся з арганізацыяй абслугоўвання кліентаў у сэрвісным цэнтры і рэалізацыяй тавараў у растэрміноўку.