Дзень горада ў Докшыцах

У Дзень горада Віцебскі філіял "Белтэлекам" прэзентаваў гараджанам новы спартыўны аб'ект – шматфункцыянальную варкаўт пляцоўку "ЯСНА".

Яшчэ некалькі гадоў таму спартыўныя пляцоўкі ў нашых дварах не маглі пахваліцца папулярнасцю сярод аматараў здаровага ладу жыцця.
Але цяпер на Віцебшчыне актыўна развіваецца моладзевы рух варкаўт-трэніроўкі з уласнай вагой на вулічных трэнажорах.

Цяпер, дзякуючы "Белтэлекаму", жыхары Докшыц атрымалі магчымасць займацца варкаўтам на пляцоўцы "ЯСНА", што і прадэманстравалі мясцовыя варкаўтысты і госць з Расейскай Федэрацыі, Старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко ў складзе дэлегацыі Докшыцкага РВК.

Дырэктар Віцебскага філіяла "Белтэлекам " Дзмітрый Казак адзначыў, што гэта сапраўднае свята - кампанія падарыла жыхарам не толькі прыемнае баўленне часу на свежым паветры, але і перспектыву здаровага ладу жыцця на многія гады наперад.


Source URL: http://beltelecom.by/node/974256