«Белтэлекам» запусцiў новую паслугу – PRO32 Connect Personal, хмарнае праграмнае забеспячэнне для выдаленага падключэння да працоўнага стала праз браўзэр. Зараз працаваць, атрымліваць доступ да файлаў і праграм на выдаленым кампутары стане прасцей - ПЗ змяшчае поўны набор функцый для адміністравання, тэхнічнай падтрымкі і гнуткай дыстанцыйнай працы.
Рашэнне ўключае ў сябе:
• 5 прылад;
• 3 запрашэнні ў дзень для іншых карыстальнікаў;
• максімальны памер перадаваемага файла - 1 Гб;
• падтрымку тэхналогіі Wake-on-LAN;
• адключэнне экрана на выдаленым кампутары падчас падлучэння;
• памер сховішча для відэазапісаў падключэння - 500 МБ.
Перавагі выдаленага доступу PRO32 Connect Personal:
• сумяшчальнасць з Windows, macOS, Linux і Android;
• не патрабуецца ўсталёўваць дадатковыя прыкладанні;
• працуе без вылучанага IP-адрасу;
• поўны набор функцый выдаленага доступу;
• бясплатны тэставы перыяд 14 дзён пры падключэнні ўпершыню.
Сэрвіс прадастаўляецца як дадатковая паслуга для абанентаў безлімітнага доступу ў Інтэрнет byfly або абанентаў пакетаў паслуг, якія ўключаюць у сябе паслугі доступу ў Інтэрнет, на ўмовах падпіскі з аўтаматычным прадаўжэннем. Аплата робіцца шляхам штосутачнага спісання грашовых сродкаў з асабовага рахунку за асноўныя паслугі.
Як карыстацца новым сэрвісам?
1. Падлучыце паслугу ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», кабінеце карыстальніка або ў дадатку «Мой Белтэлекам».
2. Атрымайце ліцэнзійны ключ.
3. Актывуйце ліцэнзію ў асабістым кабінеце на сайце https://pro32connect.ru/(падрабязней).
Атрымаць кансультацыю можна кругласутачна па нумары 123.
Падрабязней аб паслузе выдаленага доступу PRO32 Connect Personal і тарыфы глядзіце тут.
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!