Адкрыццё абноўленай Дошкі гонару ва Ушачах сёлета прайшло ў рамках святкавання Дня Перамогі.
За шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм з рук члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Марковіч ганаровае пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку гонару атрымаў наш калега:
- электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Ушацкага ўчастка электрасувязі Лукашэвіч Сяргей Віктаравіч.
Ад усёй душы віншуем Сяргея Віктаравіча!