Паважаныя абаненты, партнёры і калегі!
9 мая мы ў 79-ы раз разам з усёй краінай адсвяткуем Дзень Перамогі. Сувязь у гады вайны адыграла вялікую ролю для набліжэння Вялікай Перамогі над фашызмам. Сувязісты злучалі дывізіі, батальёны, франты цаной свайго жыцця. Мы ганарымся подзвігам нашых ветэранаў, шануем памяць загінуўшых на вайне, а таксама дзякуем і віншуем тых ветэранаў, якія сустракаюць гэтае свята сёння разам з намі.
Я хачу павіншаваць усіх жыхароў Гомельскай вобласці з гэтым вялікім і радасным днём!
Ад усёй душы жадаю вам радаснага вясновага настрою, моцнага здароўя, міру, дабрабыту, узаемаразумення і поспехаў ва ўсіх вашых пачынаннях.
Хай у вашых дамах пануюць давер і мір, а ў працы – стабільнасць!
Дырэктар Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Дзям'янчык Сяргей Яўгенавіч.
Відэавіншаванне дырэктара Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" глядзіце па спасылцы ў афіцыйным Тэлеграм-канале філіяла.