Сёння на ўрачысты прыём ад імя міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у самай прыгожай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сабраліся лепшыя жанчыны галіны сувязі.
Сярод іх вядучы інжынер аддзела капітальнага будаўніцтва Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Зоя Касцянок.
Са святочным віншаваннем звярнуліся да прысутных у зале Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган і старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Аляксандр Якаўлеў.
Лепшыя з лепшых жанчын узнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства сувязі, а таксама Ганаровымі граматамі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі.
Віншуем Зою Віктараўну з узнагародай і жадаем далейшых поспехаў!