Ужо хутка над "Вішнёвай сталіцай" на Віцебшчыне загучыць "вішнёвая музыка"
Міжнароднае свята "Вішнёвы фестываль" у горадзе Глыбокае збірае сяброў сёлета з 26 па 27 ліпеня, і, як заўсёды, абяцае быць насычаным і цікавым.
Зараз у горадзе праходзіць падрыхтоўка да мерапрыемстваў свята, супрацоўнікі "Белтэлекам" таксама ў справе - дапамагаюць зменьваць і прыбіраць свой горад.
Як вядома, вішня тут не проста плод, а частка культурнай спадчыны, і фестываль — гэта выдатная магчымасць даведацца больш пра традыцыі і звычаі, звязаных з гэтай ягадай.
Адной з галоўных падзей стане сустрэча "У гасцях у Вішнёвай каралевы". Не абыдзецца і без кірмашу, дзе рамеснікі прадставяць свае вырабы.
Чакаем вас на "Вішнёвым фестывалі" ў Глыбокім!