Супрацоўніцтва ў галіне сувязі: у Брэсце абмяркуюць пытанні выкарыстання радыёчастотнага спектра і спадарожнікавых арбіт

З 9 па 13 верасня ў Брэсце пройдуць мерапрыемствы пад эгідай Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС): 26-е пасяджэнне Камісіі РСС па рэгуляванні выкарыстання радыёчастотнага спектра і спадарожнікавых арбіт (Камісія РСС па РНС і СА) і яе працоўных органаў.

Дзелавая праграма аб'яднала больш за 100 экспертаў, якія будуць працаваць у вочным і анлайн-фарматах. У пасяджэнні Камісіі РСС па РНС і СА прымае ўдзел генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін.

9 верасня адкрыў пасяджэнне Старшыня Камісіі РСС па РНС і СА Валерый Бутэнка. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся Генеральны дырэктар Выканаўчага камітэта РСС Аляксей Барадзін, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «БелДІЭ» Сяргей Бароўскі.

Вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы, кіраўнік кампаніі «Белтэлекам» Аляксей Івашкін выказаў упэўненасць, што «паседжанне пройдзе ў дзелавой, канструктыўнай абстаноўцы, а ўсе прынятыя рашэнні будуць адпавядаць агульным інтарэсам і дасягненню галоўнай мэты Камісіі, якая заключаецца ў забеспячэнні эфектыўнага і належнага выкарыстання радыёчастотнага спектра і спадарожнікавых арбіт у інтарэсах усіх карыстальнікаў краін удзельнікаў РСС».

Рашэнні Камісіі па РНС і СА маюць важнае значэнне для РУП «Белтэлекам». Эфектыўнае выкарыстанне радыёчастотнага рэсурсу дазваляе кампаніі прадастаўляць традыцыйныя паслугі, напрыклад такія, як лічбавае эфірнае тэлебачанне, а таксама развіваць інавацыйныя напрамкі – «разумны дом», «разумны горад» і іншыя. Акрамя гэтага, рашэнні Камісіі адыгрываюць істотную ролю ў стварэнні ўмоў для далейшага развіцця лічбавых тэхналогій і ўкаранення новых, перспектыўных сэрвісаў.

Рабочая праграма 26-га пасяджэння Камісіі РСС па РНС і СА насычаная і ўключае 17 пунктаў парадку дня, а таксама круглы стол, падчас якога адбудзецца абмен вопытам па тэматыцы рэгулявання выкарыстання радыёчастотнага спектра і спадарожнікавых арбіт. На пасяджэннях удзельнікі разгледзяць шырокае кола пытанняў, якія датычацца падрыхтоўкі да важнейшых міжнародных мерапрыемстваў, прааналізуюць справаздачы профільных рабочых груп, складуць графік пасяджэнняў Камісіі РСС па РНС і СА і яе рабочых органаў на перыяд да 2027 года, абмяркуюць іншыя актуальныя тэмы.

1

2

3