«Белтэлекам» прыняў удзел у спаборніцтвах санітарных фармаванняў грамадзянскай абароны

Санітарныя фарміраванні галаўнога падраздзялення РУП «Белтэлекам» прынялі ўдзел у штогадовых спаборніцтвах фарміраванняў грамадзянскай абароны ў Партызанскім і Цэнтральным раёнах горада Мінска.

Санітарныя фармаванні ствараюцца для ўдзелу ў ліквідацыі медыка-санітарных наступстваў надзвычайных сітуацый. Спаборніцтвы арганізуюцца з мэтай замацавання атрыманых ведаў і вызначэння найбольш падрыхтаваных санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны пры аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым.

У адпаведнасці з палажэннем аб спаборніцтвах,, яны праводзіліся ў пяць этапаў: праверка табельнага абсталявання і ўменне ім карыстацца, праца ў агменях камбінаванага, хімічнага паражэнняў, інфекцыйнага захворвання, а таксама тэарэтычны конкурс. Нашы калегі паспяхова справіліся з усімі выпрабаваннямі, прадэманстравалі зладжанасць і здольнасць эфектыўна дзейнічаць па аказанні медыцынскай дапамогі ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Па выніках упартай барацьбы санітарная дружына вытворчасці «Міжнародны цэнтр камутацыі» РУП «Белтэлекам» заняла трэцяе месца сярод каманд Партызанскага раёна горада Мінска. Узначаліў яе вядучы інжынер Сяргей Жмачынскі.

Камандзір санітарнага звяна апарата кіравання РУП «Белтэлекам» – Наталля Бабылёва, інжынер 1 катэгорыі, адзначана Граматай Адміністрацыі Цэнтральнага раёна як лепшы камандзір санітарнага звяна.

Віншуем нашых калег з паспяховымі выступамі на спаборніцтвах і жадаем ім новых перамог!


Source URL: http://beltelecom.by/news/main/beltelekam-prynyau-udzel-u-spabornictvakh-sanitarnykh-farmavannyau-gramadzyanskay-abarony