«Белтэлекам» прапануе новы пакет паслуг лінейкі «Сямейны»

14 снежня 2022 года ў лінейцы пакетаў паслуг «Сямейны» з'явіўся тарыфны план – «Сямейны 5 LTE». Новая прапанова дазволіць падключыць сучасныя паслугі сувязі там, дзе раней гэта было тэхнічна немагчыма.

«Сямейны 5 LTE» уключае:

  • нелiмiтаваны доступ у сетку Інтэрнэт на базе сеткі LTE на хуткасці да 5 Мбіт/с на прыём і 5 Мбіт/с на перадачу;
  • iнтэрнэт-тэлебачанне SMART ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Канапа ТБ»;
  • тэлефонную сувязь з безлімітнымі званкамі па сетцы «Белтэлекам» з дадатковай паслугай вызначэння нумара CLIP.

Падключыцца на «Сямейны 5 LTE» могуць абаненты – фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў зоне ўпэўненага прыёму бесправадной сеткі LTE (4G).

Для пакета паслуг «Сямейны 5 LTE» даступны шырокі пералік дадатковых паслуг:

– SMS-апавяшчэнне аб набліжэнні да парога адключэння;

– «Бяспечны Інтэрнэт»;

– паслугі антывіруснай абароны;

– «Бацькоўскі кантроль»;

– «Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад»;

– «Доступ да музычных і відэасэрвісаў» (Яндэкс);

– «Прадастаўленне доступу да інтэрнэт-тэлебачання з выкарыстаннем тэлевізійнай прыстаўкі SMART ZALA»;

– «Музычны марафон»;

– «Мінскі нумар»;

– «Віртуальны нумар»;

– «Скарочаны набор нумара»;

– «Чаканне выкліку»;

– «Перадача выкліку»;

– «Злучэнне без набору нумара».

Таксама абанентам даступны дадатковыя паслугі тэлефоннай сувязі.

Кошт «Сямейны 5 LTE» складае 35 рублёў у месяц.

Па кансультацыю звяртайцеся ў сэрвісныя цэнтры кампаніі «Белтэлекам» або па тэлефоне 123. Пакінуць оnline заяўку на падключэнне пакета паслуг можна тут.


Source URL: http://beltelecom.by/news/main/beltelekam-prapanue-novy-paket-paslug-lineyki-syameyny