«Белтэлекам» ўдастоены спецыяльнага дыплома конкурсу «Інтэрнэт-прэмія ТІБО-2021»

4 чэрвеня 2021 г. падведзены вынікі Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2021». «Белтэлекам» адзначаны адразу ў дзвюх намінацыях конкурсу.

Сайт РУП «Белтэлекам» ўдастоены спецыяльнага дыплома сярод карпаратыўных інтэрнэт-рэсурсаў. Сайт кампаніі пастаянна развіваецца і дапаўняецца, удасканальваецца яго дызайн і юзабіліці. Задача рэсурсу - быць максімальна інфарматыўным і зручным для карыстальнікаў. Тут можна знайсці поўнае апісанне ўсіх паслуг, даведацца пра навіны прадпрыемства, кантакты сэрвісных цэнтраў. Акрамя таго, у спецыяльных раздзелах ёсць магчымасць аформіць анлайн-заяўку на падключэнне паслуг або куплю тавару ў растэрміноўку і многае іншае.

Таксама прыемна адзначыць, што «Белтэлекам», як распрацоўшчык сайта Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь стаў пераможцам у намінацыі «Органы дзяржаўнага кіравання».

Конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО» праводзіцца з 2003 года. За мінулы час у ім прынялі ўдзел больш за 8000 беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў. У гэтым годзе на конкурс было пададзена больш за 500 заявак у 12 асноўных намінацыях.


Source URL: http://beltelecom.by/news/main/beltelekam-udastoeny-specyyalnaga-dyploma-konkursu-internet-premiya-tibo-2021