Прадстаўнікі «Белтэлекама» прымуць удзел у мерапрыемствах РСС

Прадстаўнікі «Белтэлекама» прымуць удзел у мерапрыемствах Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС). 29 верасня ў фармаце відэаканферэнцсувязі пройдзе 38/27-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва (КМС) і Рабочай групы па працы з Міжнародным саюзам электрасувязі (МСЭ) пры КМС.

У парадак дня ўключаны 7 пытанняў. Удзельнікам трэба будзе абмеркаваць падрыхтоўку Адміністрацый сувязі РСС да важных міжнародных мерапрыемстваў. У іх ліку: Сусветная асамблея па стандартызацыі электрасувязі МСЭ 2021 года (ВАСЭ-21), Сусветная канферэнцыя па развіцці электрасувязі МСЭ 2021 года (ВКРЭ-21), 6-ы Сусветны форум па палітыцы ў галіне электрасувязі / інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ВФПЭ-21), 27-ы Кангрэс Сусветнага паштовага саюза.

Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі з'яўляецца міжнароднай арганізацыяй з функцыямі міждзяржаўнага каардынуючага органа СНД у галіне электрычнай і паштовай сувязі, а таксама мае статус назіральніка ў Міжнародным саюзе электрасувязі (МСЭ) і Сусветным паштовым саюзе (СПС), ўзаемадзейнічае з міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі, актыўна прымае удзел у канферэнцыях i форумах.


Source URL: http://beltelecom.by/news/main/pradstauniki-beltelekama-prymuc-udzel-u-merapryemstvakh-rss