«Белтэлекам» прапануе праграмныя прадукты для антывіруснай аховы

Каб зрабіць працу ў інтэрнэце не толькі камфортнай, але і бяспечнай, кампанія «Белтэлекам» прапануе скарыстацца паслугай антывіруснай аховы на ўмовах падпіскі.

Усе абаненты byfly і пакетаў паслуг, якія ўключаюць доступ у інтэрнэт, могуць скарыстацца вядомымі праграмнымі прадуктамі ЗАТ «Лабараторыя Касперскага» або ESET.

Kaspersky Anti - Virus забяспечвае базавую ахову кампутара і стане асновай вашай бяспекі. Kaspersky Internet Security прапануе ахову для ўсіх аспектаў вашага лічбавага жыцця (ахова ад вірусаў, шыфравальшчыкаў і іншых пагроз). Kaspersky Crystal - прадукт, які прадстаўляе максімальны ўзровень аховы ад інфармацыйных пагроз.

У 2019 годзе абанентам сталі даступныя праграмныя прадукты ESET.

ESET NOD 32 Антывірус - надзейнае рашэнне для базавай аховы кампутара ад усіх тыпаў вірусных пагроз, уключаючы шыфратараў, і нападаў хакераў. ESET NOD 32 Smart Security - комплекснае антывіруснае рашэнне для максімальнай аховы актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў ад усіх тыпаў пагроз. Дапамагае абараніць вэб-камеру і хатнюю сетку ад непажаданых падключэнняў, мае персанальны фаервол, ахоўвае дзяцей ад непажаданага кантэнту і інш. ESET NOD32 Mobile Security - антывіруснае рашэнне для мабільных прылад на АС Android. Ахоўвае смартфоны і планшэты ад вірусаў, шкоднасных дадаткаў і ашуканскіх аперацый.

Падключыць паслугу антывіруснай аховы можна ў кабінеце карыстальніка, дадатку «Мой Белтэлекам», або ў сэрвісных цэнтрах кампаніі.


Source URL: http://beltelecom.by/news/main/beltelekam-prapanue-pragramnyya-pradukty-dlya-antyvirusnay-akhovy