Купіць віртуальныя сэрвісныя тэлефонныя карты (ВСТК) можна на сайце «Белтэлекама». Такія карты перадаплаты дазваляюць выгадна тэлефанаваць па горадзе, міжгародзе або за мяжу як з мабільнага тэлефона, так і з любога стацыянарнага тэлефона (нават пры закрытай «8») або таксафона.
Тарыфікацыя тэлефонных злучэнняў - 30-секундная. Наміналы віртуальных карт - 2000, 4000, 8000, 16000, 30000 тарыфных адзінак.
Ажыццяўляць выклікі кліент можа з выкарыстаннем PIN-кода ў аўтаматычным рэжыме з падказкамі аўтаінфарматара або праз аператара.
Нумары для сувязі з аўтаінфарматарам/аператарам:
- для рускамоўных абанентаў: 176, 8-805-100-4040, 8-805-100-4242, 375 (17) 209-26-96;
- для англамоўных абанентаў: 8-805-100-2020, 375 (17) 209-26-95.
Заказы на сайце афармляюцца кругласутачна. Кліент можа купіць неабмежаваную колькасць віртуальных карт.
Каб набыць* ВСТК жаданага наміналу, неабходна ўвесці свой нумар мабільнага тэлефона, адрас электроннай пошты і націснуць кнопку «Аплаціць». Пасля аплаты банкаўскай картай кліент атрымлівае SMS-паведамленне з PIN-кодам і тэрмінам дзеяння віртуальнай карты - 2 гады з моманту куплі. Электронны чэк аб аплаце накіроўваецца на e-mail. Па заканчэнні тэрміну дзеяння ВСТК блакуецца. Астатак грашовых сродкаў не вяртаецца.
Заказвайце віртуальныя сэрвісныя тэлефонныя карты і заўсёды будзьце на сувязі са сваімі роднымі і блізкімі, калегамі і партнёрамі!
Падрабязную інфармацыю аб новым сэрвісе можна атрымаць тут.
*Тэхнічная магчымасць замовы ВСТК даступная абанентам аператараў сотавай рухомай электрасувязі Рэспублікі Беларусь пасля аплаты банкаўскай картай.