7 лютага 2019 года адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў фармаце відэаканферэнцыі да абласных і раённых студый.
З дакладам "Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны за студзень-снежань 2018 года і задачах па выкананні прагнозных паказчыкаў 2019 г." выступіў Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.
У працы Калегіі прыняў удзел Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын, які адзначыў станоўчую дынаміку развіцця галіны ў цэлым. Калі ў 2010 годзе доля сектара інфарматызацыі і сувязі ў ВУП Беларусі складала 2,6%, то ў 2018-м - 5,5%. Па словах Аляксандра Турчына, сёння ні адна з галін эканомікі краіны не паказвае такога росту. «Гэта з'яўляецца пераканаўчай падставай для больш актыўнай працы па развіцці гэтага кірунку. У 2019 годзе галоўнай кропкай адліку ў гэтай працы стане нарада ў Прэзідэнта, запланаваная на сярэдзіну сакавіка. Пастараемся на аснове аналізу падзей, бягучых сусветных тэндэнцый выбудаваць шлях для нашай краіны ў сферы лічбавай эканомікі», - адзначыў першы віцэ-прэм'ер. Ён таксама адзначыў важнасць намаганняў усіх дзяржорганаў у гэтым кірунку.
Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган у сваім выступленні падкрэсліў, што ў краіне завяршаецца стварэнне сучаснай інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктуры. Гэта пацвярджаецца рэйтынгам Міжнароднага саюза электрасувязі па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у якім Беларусь займае 32-е месца і ацэньваецца экспертамі як краіна з высокім узроўнем развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры.
Пры гэтым на калегіі адзначана, што эпоха экстэнсіўнага пашырэння скончылася. Задача кіраўніцтва ўсіх прадпрыемстваў галіны бачыць выразныя кірункі далейшага развіцця. «Перспектыва - гэта не палітыка пастаяннага павышэння тарыфаў, а прапанова якасных паслуг, асабліва кардынальна новых» - падкрэсліў Канстанцін Шульган.
Паводле слоў Міністра, адбываецца пераарыентацыя патрэбнасці насельніцтва і бізнесу ад проста тэхнічнай магчымасці доступу ў інтэрнэт да патрабавання якаснага высакахуткаснага злучэння.
Значныя інвестыцыі ўкладваюцца ў будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі для прадастаўлення насельніцтву доступу да сучасных паслуг і сэрвісаў на высокіх хуткасцях. У выніку 95 працэнтаў шматкватэрнай гарадской жылой забудовы ў Беларусі сёння маюць валаконна-аптычныя лініі сувязі да кватэры. Колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, на 1 студзеня 2019 года склала больш за 2 млн. 200 тыс.
Сёння ў Рэспубліцы Беларусь агульная колькасць абанентаў і карыстальнікаў шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт дасягнула 10 млн. 760 тыс. Абанентаў. Больш за 78 працэнтаў хатніх гаспадарак маюць доступ да сеткі інтэрнэт (у 2015 годзе - 59 працэнтаў). Колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт на 100 жыхароў павялічылася з 30 у 2015 годзе да больш за 34 па выніках 2018 года.
Колькасць абанентаў бесправаднога шырокапалоснага доступу - павялічылася з 60 у 2015 годзе да больш 79. Усе ўстановы адукацыі і аховы здароўя маюць шырокапалосны доступ у сетку інтэрнэт, што дазваляе рэалізоўваць праграмы электроннай адукацыі і аховы здароўя.
Немалаважнае значэнне ў жыцці грамадства займае тэлебачанне. Паслугамі тэлебачання па Інтэрнэт пратаколу карыстаецца каля 2 мільёнаў абанентаў. 7 лістапада 2018 г. завяршыўся пераход тэлевізійнага вяшчання ў рэспубліцы на НD-фармат. Усе абаненты сетак кабельнага тэлебачання маюць тэхнічную магчымасць атрымання абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм у HD-фармаце.
На пасяджэнні калегіі былі заслуханы справаздачы аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2018 г. i задачах у галіне інфарматызацыі і аўтаматызацыі прадпрыемстваў генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Сяргея Сиводедова і генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Уладзіміра Матусевіча.
У рабоце пасяджэння калегіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Пастаяннай камісіі па прамысловасці, ТЭК, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, асацыяцыі «Белінфакам», Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза, арганізацый сістэмы Мінсувязі, мабільных аператараў і інш.
Падрабязная інфармацыя – на сайце Мінсувязі.