Супрацоўнікі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" узялі ўдзел у канферэнцыі педагагічных работнікаў устаноў адукацыі аддзела па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска.
Выставачны стэнд «Белтэлекама» быў разгорнуты ў сярэдняй школе №45. Супрацоўнікі кампаніі прадэманстравалі ўдзельнікам канферэнцыі сучасныя паслугі электрасувязі, зрабіўшы акцэнт на актуальных напярэдадні навучальнага года паслугах «Відэакантроль», «Бацькоўскі кантроль», «Антывірусная абарона» і, вядома, высакахуткасны доступ у сетку Інтэрнэт.
Педагагічныя работнікі змаглі даведацца пра характарыстыкі паслуг і тэхнічную магчымасць іх арганізацыі па тым ці іншым адрасе, а таксама пакінуць заяўкі на падключэнне паслуг, якія іх зацікавілі.