Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь унесла змяненне ў ліцэнзію, выдадзеную РУП «Белтэлекам», на права дзейнасці ў галіне сувязі, у адпаведнасці з якім прадпрыемства зможа аказваць паслугі сотавай рухомай электрасувязі з 17 студзеня 2022 года.
Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый ПЕТРУЧЭНЯ:
– Атрыманне ліцэнзіі на права аказваць паслугі сотавай рухомай электрасувязі – стратэгічнае рашэнне для «Белтэлекама». Выяўлены трэнд сучаснага рынку тэлекамунікацый – высокая якасць і канвергентнасць фіксаваных і мабільных паслуг. Дзякуючы новым кампетэнцыям мы зможам больш эфектыўна ўкараняць маштабныя тэлекамунікацыйныя праекты для лічбавай эканомікі, вырашаць праблему «лічбавай няроўнасці», пашыраць спектр паслуг і дадатковых сэрвісаў для насельніцтва і бізнесу. Перакананы, што выхад «Белтэлекама» на рынак паслуг сотавай сувязі будзе садзейнічаць далейшаму паспяховаму развіццю прадпрыемства.
Плануецца, што аказанне паслуг мабільнай сувязі чацвёртага пакалення «Белтэлекам» будзе развіваць у рамках заключанага дагавора з інфраструктурным аператарам сеткі LTE.
«Белтэлекам» упэўнена лідзіруе на рынку фіксаванай сувязі. Аператар стварыў адну з самых разгалінаваных валаконна-аптычных сетак у Еўропе, заняў вядучыя пазіцыі ў аказанні паслуг стацыянарнай тэлефаніі, доступу ў Інтэрнэт, тэлебачанні, відэакантролю. Асаблівую ўвагу кампанія ўдзяляе развіццю якаснай і даступнай сувязі ў самых аддаленых кутках рэспублікі.