Акцыя да навучальнага года: «Бяспечны інтэрнэт» са скідкай 99 % для новых абанентаў

З 3 верасня па 30 лістапада ўключна «Белтэлекам» прапануе падлучыць «Бяспечны інтэрнэт» з выкарыстаннем прадуктаў PRO32 са зніжкай 99% на тры месяцы. Гэта значыць, што ўсе новыя абаненты змогуць карыстацца паслугай усяго за 5 капеек за месяц.

«Бяспечны Інтэрнэт» PRO32 – гэта антывірусная абарона для трох прылад у любым спалучэнні: кампутар, смартфон або планшэт. Ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне дапаможа засцерагчы гаджэты ад нападаў і несанкцыянаванага доступу да вэб-камеры, а таксама праводзіць любыя анлайн-транзакцыі, не перажываючы аб крадзяжы грашовых сродкаў. А з пачаткам навучальнага года самай актуальнай опцыяй становіцца абарона дзяцей ад негатыўнага ўплыву лічбавага свету.

 

На кампутары прадугледжана функцыя «Бацькоўскі кантроль», якая дазваляе:

  • адсочваць і кантраляваць выкарыстанне дадаткаў і інтэрнэту членамі сям'і;
  • кантраляваць (адчыняць/закрываць) доступ да рэсурсаў па катэгорыях і перыядзе выкарыстання;
  • абмяжоўваць або блакіраваць доступ па зададзеным графіку.

Нагадваем таксама: «Белтэлекам» прапануе зручнае рашэнне «Бацькоўскі кантроль» для мабільных прылад усяго за 13 капеек у дзень. Гэта падпіска на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне для смартфонаў і планшэтаў, якое выконвае функцыі абароны дзяцей ад інтэрнет-пагроз і непажаданага кантэнту.

Кантроль наведвання сайтаў, блакіроўка непажаданай інфармацыі, абмежаванне часу выкарыстання, вызначэнне месцазнаходжання дзіцяці і іншыя магчымасці. Пры гэтым – простыя і зручныя наладкі. Функцыянал паслугі дапаможа адсочваць анлайн-актыўнасць дзіцяці і забяспечыць доступ толькі да падыходнага па ўзросце кантэнту.

Як падключыць «Бяспечны Інтэрнэт» і «Бацькоўскі кантроль»?

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» або самастойна ў дадатку «Мой Белтэлекам».

Атрымаць кансультацыю спецыяліста можна ў сэрвісным цэнтры ці па нумары 123.