Магілёўская вобласць. Работы на сетцы перадачы даных г.Слаўгарада і Слаўгарадскага раёна.
18.01.2024 г. з 01.00 да 07.00 у сувязі з работамі будзе адсутнічаць IMS-тэлефанія і доступ да ўсіх паслуг сеткі перадачы даных (byfly, ZALA, VPN, Відэакантроль) працягласцю да 60 хвілін у абанентаў г.Слаўгарада і Слаўгарадскага раёна.
Пры перапынку тэлефоннай сувязі выклік экстраных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчымы з дапамогай мабільнай сувязі.
Прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.