Сёння ўручаны юбілейны медаль "80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аэліце Іванаўне Самсонавай, былому работніку сувязі.
Вялікую Айчынную вайну Аэліта Самсонава сустрэла 15-гадовым падлеткам. Працавала ў тыле, а затым медсястрой у шпіталі. Там жа пазнаёмілася і распісалася са сваім мужам. Разам са шпіталем Аэліта Іванаўна дайшла да Берліна. Заставалася там яшчэ два гады пасля перамогі.
У свае 98 гадоў Аэліта Іванаўна самастойна падымаецца на другі паверх, рагоча ў цырку, як дзіця, ходзіць у тэатр і робіць лёгкі макіяж.