19 чэрвеня 2024 года ў Мінску адкрылася ІІ Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024».
У гэтым годзе форум пашырыць свае межы і навукова-дзелавую праграму. Эксперты абмяркуюць сучасныя выклікі і рашэнні ў сферы бяспекі, прамысловага і тэхналагічнага развіцця, міжнароднага супрацоўніцтва.
Выставачная частка мерапрыемства прадэманструе інавацыйныя распрацоўкі і гатовыя праекты ў галіне ахоўных сістэм, тэхнікі і абсталявання для гарантавання бяспекі.
Сёння "Белтэлекам" паспяхова працуе над стварэннем лічбавай экасістэмы - устойлівай прасторы для камфортнага жыцця і эфектыўнай работы. На выставе аператар прадставіць свае тэхналагічныя рашэнні для бяспечнага асяроддзя. Яе важнай часткай стаў "Відэакантроль", які дазваляе павысіць бяспеку ў гарадах і сельскай мясцовасці, у жылых мікрараёнах і на вытворчых аб'ектах. На сённяшні дзень паслуга даступная юрыдычным асобам, жыхарам шматкватэрных і прыватных дамоў
"Відэакантроль" – гэта папулярнае комплекснае рашэнне, якое ўключае набор інструментаў для стварэння лёгка маштабiруемай сістэмы выдаленага маніторынгу. Карыстальнік атрымлівае кругласутачны доступ да відэа з камер у рэжыме рэальнага часу або да запісаў архіва, які надзейна захоўваецца ў data-цэнтрах "Белтэлекама" да 30 сутак, а пры неабходнасці тэрмін захоўвання можна павялічыць. Праглядаць інфармацыю можна з любой прылады з доступам у сетку Інтэрнэт.
Спецыялісты кампаніі правядуць абследаванне аб'екта і прапануюць аптымальны сцэнар устаноўкі відэакамер унутры або звонку будынкаў, арганізуюць працоўныя месцы для прагляду відэаінфармацыі.
"Белтэлекам" таксама забяспечыць:
• узгадненне схемы размяшчэння відэакамер;
• пракладку неабходных камунікацый;
• усталёўку абсталявання;
•настройку праграмнага забеспячэння на працоўным месцы адміністратара;
• кругласутачную тэхнічную падтрымку.
Акрамя таго, кожны кліент мае магчымасць у любы момант замовіць дадатковыя відэакамеры ці перамясціць існуючыя.
На экспазіцыі "Белтэлекам" наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з функцыяналам паслугі, інтэрфейсам кіравання "Відэакантролем", пратэставаць дадатковыя опцыі і сэрвісы. Спецыялісты таксама раскажуць аб шырокай лінейцы прапаноў для карпаратыўных кліентаў і пракансультуюць па пытаннях выкарыстання і падключэння паслуг.
Выстава “Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024» працягнецца да 21 чэрвеня па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 111, «Мінск-Арэна».
Запрашаем на экспазіцыю “Белтэлекам”!
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!