Гомельскі філіял прыняў удзел ва ўзнагароджанні пераможцаў Гомельскай абласной ваенна-патрыятычнай гульні "Зарніца"

12 чэрвеня адбылося закрыццё абласной ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца».

На працягу 9 дзён 10 каманд з розных рэгіёнаў змагаліся за права прадстаўляць Гомельшчыну на рэспубліканскім этапе гульні.

Свой уклад унёс і Гомельскі філіял РУП "Белтэлекам", які сабраў і перадаў удзельнікам памятныя падарункі.

На закрыцці прысутнічаў начальнік Мазырскага ЗВЭС.

Падарункамі ад нашай кампаніі ўзнагароджана каманда "Маланка" Красненскай сярэдняй школы Гомельскага раёна за перамогу ў спаборніцтве па агнявой падрыхтоўцы «Да абароны Айчыны гатовы!».


Source URL: http://beltelecom.by/node/972986