12 чэрвеня адбылося закрыццё абласной ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца».
На працягу 9 дзён 10 каманд з розных рэгіёнаў змагаліся за права прадстаўляць Гомельшчыну на рэспубліканскім этапе гульні.
Свой уклад унёс і Гомельскі філіял РУП "Белтэлекам", які сабраў і перадаў удзельнікам памятныя падарункі.
На закрыцці прысутнічаў начальнік Мазырскага ЗВЭС.
Падарункамі ад нашай кампаніі ўзнагароджана каманда "Маланка" Красненскай сярэдняй школы Гомельскага раёна за перамогу ў спаборніцтве па агнявой падрыхтоўцы «Да абароны Айчыны гатовы!».