Кампанія «Белтэлекам» працягвае знаёміць з сучаснымі тэлекамунікацыйнымі прадуктамі для бізнесу. Сёння адбылася сустрэча начальніка Ляхавіцкага ВЭС Лукашэвіча Анатоля Тадэвушавіча са старшынёй Крывошынскага сельскага выканаўчага камітэта Баргамонам Сяргеем Уладзіміравічам. Сустрэча праходзіла ў форме прадуктыўнага дыялогу. Асаблівай увагай адзначана паслуга «Відэакантроль». З яе дапамогай можна арганізаваць эфектыўны кантроль за карпаратыўнай нерухомасцю або прылеглай тэрыторыяй. «Відэакантроль» дазваляе ў любы момант праглядзець відэа з камеры і пераканацца, што на аб'екце ўсё ў парадку. Спецыялісты кампаніі гатовыя арганізаваць паслугу «пад ключ».