Завяршыўся абласны этап конкурсу прафесійнага майстэрства "Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі-2024"

З 17 па 19 красавіка ў Магілёўскім філіяле "Белтэлекам" прайшоў абласны этап карпаратыўнага конкурсу прафесійнага майстэрства "Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі-2024".

За званне лепшай каманды і за месца ва ўдзеле ў Рэспубліканскім этапе змагаліся спецыялісты з каманд Магілёўскага УЭС, Бабруйскага УЭС, Асіповіцкага ЗУЭС, Шклоўскага ЗУЭС, Крычаўскага ЗУЭС і лінейна-тэхнічнага цэха.

На працягу конкурса і на ўсіх этапах заданняў удзельнікі каманд дэманстравалі свой прафесіяналізм, згуртаваную і зладжаную работу.

Па выніках трохдзённай плённай працы і сумленнай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца - Бабруйскі УЭС у складзе: Янушэўскі Раман Сяргеевіч, электрамеханік ЛСС і АУ ЛТУ №2 ЛТУ; Бараноўскі Сяргей Мікалаевіч, кабельшчык-спайшчык 7 разраду ЛТУ №2 ЛТУ;

2 месца - лінейна-тэхнічны цэх у складзе: Янчанка Андрэй Аляксандравіч, інжынер ЛСС і АУ ДІІТЭСЭ ЛТЦ; Мудрагелаў Дзмітрый Дзянісавіч, кабельшчык-спайшчык 6 разраду Магілёўскага КУ ЛТЦ;

3 месца – Магілёўскі УЭС у складзе: Папоў Антон Аляксандравіч, электрамеханік ЛСС і АУ ЛТУ №1 ЛТЦ; Палякаў Андрэй Віктаравіч, электрамеханік ЛСС і АУ ЛТУ №2 ЛТЦ;

4 месца - Крычаўскі ЗУЭС;

5 месца – Асіповіцкі ЗУЭС;

6 месца - Шклоўскі ЗУЭС.

Дзякуем усім за ўдзел у конкурсе і жадаем пераможцам поспехаў у наступным этапе!


Source URL: http://beltelecom.by/node/972018