Папулярнасць Электракар сярод беларусаў імкліва расце. Кампанія "Белтэлекам" прымае ўдзел у праекце па стварэнню інфраструктуры для электрамабіляў.
Нядаўна ў горадзе Шклове, каля будынка Шклоўскага занальнага вузла электрасувязі "Белтэлкам", з'явілася зарадная станцыя Evika для электрамабіляў на 2 порты, магутнасцю на 22кВт (кожны порт). Станцыя дазваляе зрабіць поўную зарадку электрамабіля ад 4х да 8-мі гадзін. Зарадная станцыя Evika беражліва ўзаемадзейнічае з рухавіком электрамабіля. Таксама вядзецца пастаянны відэакантроль працэсу зарадкі.
Больш падрабязна аб магчымасцях станцыі Evika і як ёй карыстацца глядзіце ў інтэрв'ю з намеснікам начальніка Шклоўскага ЗУЭС Сяргеем Барздовым у перадачы Шклоў ТБ "ВЫНІКІ" (пачатак 20.38мин.)