У пачатку 1904 года пачала сваю працу першая Магілёўская тэлефонная сетка. Арганізацыйна яна падпарадкоўвалася начальніку Магілёўскай губернскай паштова-тэлеграфнай канторы. У штаце тэлефоннай сеткі было тры супрацоўнікі. Ужо тады тэлефонная сетка працавала кругласутачна.
Першая тэлефонная станцыя на 100 нумароў сістэмы "Эрыксан" размяшчалася ў будынку гарадской управы, цяпер - Дом грамадзянскіх абрадаў па вул. Ленінская, 1 у г.Магілёве. Абаненцкая плата складала 75 рублёў у год. Таму першымі карыстальнікамі тэлефоннай сеткі былі дзелавыя багатыя людзі, якія маглі дазволіць сабе гэтую раскошу. Першапачаткова ў тэлефонную сетку быў уключаны 31 абанент...
З моманту стварэння тэлефоннай сеткі пройдзены каласальны шлях: удасканальваліся тэхналогіі, мянялася абсталяванне, з'яўляліся новыя паслугі. Сёння ўсе працэсы дзейнасці грамадства і дзяржавы ў асноўным ажыццяўляюцца з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій. Гэта абумовіла важную ролю кампаніі «Белтэлекам» у гэтых працэсах.
«Усё больш і больш гарадоў і раённых цэнтраў ахопліваюцца валаконна-аптычнымі лініямі сувязі па тэхналогіі GPON. "Оптыка" ўжо пракладзена да населеных пунктаў з колькасцю двароў 100 і больш. Да 2025 года стаіць задача забяспечыць оптавалакном усе населеныя пункты з колькасцю двароў ад 50 да 100. Новая тэхналогія дазваляе істотна палепшыць якасць паслуг і пашырыць іх пералік», - распавёў Віталь Агеенка, начальнік камерцыйнай службы Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам».