Сёння начальнік Лепельскага ўчастка электрасувязі Анатоль Купрэвіч у сельскім выканаўчым камітэце н.п. Дамжэрыцы сустрэўся з жыхарамі раёна.
Тэма:
Мадэрнізацыя сетак сувязі на тэхналогію хPON і новыя магчымасці для абанентаў (пакеты паслуг ЯСНА, Відэакантроль і інш).
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню рэалізацыі праекта "Вёска будучыні".
Дадзены раён Лепельшчыны мае асаблівую значнасць у рэгіёне, бо на яго тэрыторыі знаходзіцца Бярэзінскі біясферны запаведнік.