Увага! Выязны прыём грамадзян у Міёрах з адначасовым падключэннем " прамой тэлефоннай лініі"

14 жніўня бягучага года з 12.00 да 13.00 намеснік дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыму Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Тылец Мікалай Міхайлавіч правядзе прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам» у Міёрскім УЭ Полацкага ЗВЭС па адрасе: г.Міёры, вул. Горкага, 5 (кабінет начальніка ўчастка электрасувязі) з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне ў Міёрах (802152) 41250.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: (802152) 49050.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.


Source URL: http://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/uvaga-vyyazny-pryyom-gramadzyan-u-miyorakh-z-adnachasovym-padklyuchennem