«Белтэлекам» прапануе паслугу выдаленага доступу PRO32 Connect Personal

З 26 чэрвеня 2023 года «Белтэлекам» запускае новую паслугу – PRO32 Connect Personal, воблачнае праграмнае забеспячэнне для выдаленага падключэння да працоўнага стала праз браўзэр. Зараз працаваць, атрымліваць доступ да файлаў і праграм на выдаленым кампутары стане прасцей – ПЗ змяшчае поўны набор функцый для адміністравання, тэхнічнай падтрымкі і гнуткай дыстанцыйнай працы.

Рашэнне ўключае ў сябе:

  • 5 прылад;
  • 3 запрашэнні ў дзень для іншых карыстальнікаў;
  • максімальны памер перадаванага файла – 1 Гб;
  • падтрымку тэхналогіі Wake-on-LAN;
  • адключэнне экрана на выдаленым кампутары падчас падлучэння;
  • памер сховішча для відэазапісаў падключэння – 500 МБ.

Перавагі выдаленага доступу PRO32 Connect Personal:

  • сумяшчальнасць з Windows, macOS, Linux і Android;
  • не патрабуецца ўсталёўваць дадатковыя прыкладанні;
  • працуе без вылучанага IP-адрасу;
  • поўны набор функцый выдаленага доступу;
  • бясплатны тэставы перыяд 14 дзён пры падключэнні ўпершыню.

Сэрвіс прадастаўляецца як дадатковая паслуга для абанентаў безлімітнага доступу ў Інтэрнет byfly або абанентаў пакетаў паслуг, якія ўключаюць у сябе паслугі доступу ў Інтэрнет, на ўмовах падпіскі з аўтаматычным прадаўжэннем. Аплата робіцца шляхам штосутачнага спісання грашовых сродкаў з асабовага рахунку за асноўныя паслугі.

Як карыстацца новым сэрвісам?

  1. Падлучыце паслугу ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», кабінеце карыстальніка або ў дадатку «Мой Белтэлекам».
  2. Атрымайце ліцэнзійны ключ.
  3. Актывуйце ліцэнзію ў асабістым кабінеце на сайце https://pro32connect.ru/ (падрабязней).

Атрымаць кансультацыю можна кругласутачна па нумары 123.

Больш падрабязна пра паслугу выдаленага доступу PRO32 Connect Personal і тарыфы глядзіце тут.


Source URL: http://beltelecom.by/news/main/beltelekam-prapanue-paslugu-vydalenaga-dostupu-pro32-connect-personal