У Дзень усенароднай памяці калектывы Мінскай вобласці ўшанавалі памяць герояў

Сёння, 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, калектывы Мінскай вобласці сабраліся, каб ушанаваць памяць тых, хто аддаў свае жыцці за нашу будучыню.

У гэты журботны дзень па ўсёй вобласці прайшлі мітынгі-рэквіемы, ускладаннi кветак да мемарыялаў і абеліскаў. У кожнай хвіліне маўчання, у кожнай кветцы, беражліва ўскладзенай ля падножжа манументаў, адбілася бязмежная падзяка нашчадкаў за подзвіг загінуўшых герояў.

Памяць аб воінах, партызанах, падпольшчыках, мірных жыхарах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і сталі ахвярамі генацыду, назаўжды застанецца ў нашых сэрцах. Мы павінны захаваць гэтую памяць для будучых пакаленняў, каб такая трагедыя ніколі не паўтарылася.

Памяць аб героях, якія загінулі за мірнае неба над нашай зямлёй, святая. І сёння, як ніколі, важна, каб мы ўсе разам бераглі мір і адзінства, за якія яны аддалі свае жыцці.


Source URL: http://beltelecom.by/news/affiliates/minsk/u-dzen-usenarodnay-pamyaci-kalektyvy-minskay-voblasci-ushanavali-pamyac