Студэнцкі атрад у аздараўленчым лагеры "Крынічка"
На базе аздараўленчага лагера "Крынічка" праходзяць педагагічную практыку і ўдасканальваюць навыкі арганізацыі выхаваўчай работы з дзецьмі і падлеткамі студэнты УА "Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт" - студэнцкі атрад "Камета".
Для студэнтаў праца ў лагеры - гэта выдатная магчымасць на практыцы прымяніць атрыманыя ва ўніверсітэце веды па псіхалогіі і педагогіцы, паспрабаваць сябе ў якасці выхавацеля дзіцячага калектыву, адкрыць новыя грані сваёй асобы.
Будучыя педагогі спасцігаюць асновы прафесіі, пераадольваючы цяжкасці, радуючыся поспехам сваіх падапечных.
Мы ўпэўненыя, што студэнцкі атрад стане зыходным пунктам на шляху да прафесіяналізму!